|
Міхасёвы прыгоды |
||
|
Надакучыла дзецям зіма: Ім разгону зімою няма. Маркотна Міхасю, Алесю і Ясю, Валодзю, Андрэю I ўсім, хто дурэе I хоча разгону — Ну, Юрку, Сымону, Марынцы, Тацянцы, Аленцы, Мар'янцы, I Інцы, і Юльцы, Натальцы, Ганульцы — Ну, словам, дзяўчатам I хлопцам, Тым хватам. |
Сагналі ахвоту на санках, На лыжах, каньках і лядзянках. Зімою забавы Не дужа цікавы: Марозы, завеі, I нос пасінее, Чуць выскачыш з хаты На холад зацяты. Хваробы зімою Ідуць чарадою: То свінка, ангіна, Адзёр, шкарлатына Ды біч-жываглыт Люты, злы дыфтэрыт... Надакучыла дзецям зіма, I чакае вясны іх гурма. |
|