|
Жук i Слiмак |
||
|
Пагожым летнім ранкам На лузе за сялом Сустрэўся жук аднойчы З рагатым слімаком.
– Здарова! – жук вітае. – Куды, браток, ідзеш І з ракавіны хатку Куды з сабой нясеш? –
Абцёр слімак пот з твару, Гаворыць так жуку: – Нямала перажыць мне Прыйшлося на вяку.
То сцюжа, то марозы, То навальніца, дождж, То, часам, у дарозе Захопіць змрок і ноч, –
Шукай тады начлегу Пад нейкім пад кустом... – Гутораць яны гэтак І раптам чуюць гром. |
Ударыў дождж краплісты. І жук пабег шукаць Дзе ў засені цяністай Шырокага лістка.
Але на цэлым лузе Няма страхі нідзе, І мокры, ледзь жывы ён Да слімака ідзе.
– Пусці, браток, пагрэцца, Змок дужа на лугу, Насіць за гэта хатку Табе дапамагу.
У ракавіне шчыльнай Вандроўнікі сядзяць. Іх нават дождж краплісты Не зможа ў ёй дастаць.
Але мінулі хмары, І сонца ўстала зноў, Жук хату слімакову Пакінуў і пайшоў.
Забыўся пра нягоды І не на ўме жуку, Што абяцаў паднесці Ён хату слімаку. |
|