|
Казка пра мядзведзя |
||
|
Пад шэрую восень, пад верасень месяц, задумаў жаніцца Мядзведзь ў цёмным лесе. I кажа сватам: — Мне шукайце пасагу; зіму зімаваць — трэба мёду і брагі. A у мяне ні каня, ні гароду; падушка — і тая з альховай калоды. За лета снапа мне нажаць не прышлося, — то пчол даглядаў, то гнуў дугі, палоззе. Няхай сабе будзе няважная жонка, — каб толькі я выжыў зіму пад сасонкай... — Хадзілі сваты ад Мядзведзя па лесе — ўсё дзеўкі шукалі праз верасень месяц. Хадзілі яны ў Белавеж да Зубрышкі, да Зайцавых дзевак, былі і ў Казлішкі. Там ветліва важных гасцей прынімалі, крынічнай вадой, мурагом частавалі; |
стараліся ўсе ім у пояс хіліцца — сваты былі важныя — Воўк ды Лісіца! Калі што не так, дык патрапілі-б самі пагладзіць, дзе трэба, памацаць зубамі... Эх, важныя дзеўкі, былі-б гаспадыні, каб мелі каўбасаў, курэй, саланіны. Нашто і шукаць-бы што недзе другое, — было-б для Мядзведзя жыццё залатое. А то у Зайчышкі пасаг — руні жыта, зімой — зледзянеўшая ў полі ракіта! У Казлішкі зялёны дзядзеўнік ў імшарах, падушкі з пуховак, асоту гушчары. A у Зубрышкі па ўсёй Белавежы не злічыш стагоў непачатых і свежых... Ды што з іх сватам і Мядзведзю сівому, — язык намазоліш, нагоніш аскому. |
|