|
Быліна пра касмічнае падарожжа Мураша-Бадзіні |
|||
|
Прыгнаў аднойчы вецер Газету, што згубілі Ля пералеску дзеці, Калі ў грыбы хадзілі.
Знайшоў яе пад елкай Неспадзявана вожык. Адна бяда: газеты Сам прачытаць няможа.
Паклікаў ён лісіцу З мядзьведзем-дабрадзеем, Ды і яны ня вельмі У чытанні разумеюць.
Звярнуліся да бусла, Што гнездаваў на школе, Які, чуваць, кумекаў У грамаце найболей.
I той праклекатаў ім, Што з Байканура скора Ў ракеце касманаўты Адправяцца да зораў
I вось па цёмнай пушчы, Па пералесках хутка Пайшла, загаманіла Пра гэта дзіва чутка.
Шмат хто ў яе ня верыў, Але было нямала Той раці, што да зораў Ляцець паспрабавала б. |
Сярод яе – хто б думаў! – Быў і Мураш-Бадзіня, Які любіў залазіць У неба па хваіне.
I з вышыні паднебнай Глядзець на сонца, зоры Ды марыць пра вандроўку Ў захмарныя прасторы.
I хоць ніхто ня раіў З дарадцаў мураўіных Рызыкаваць дарэмна, За сьвет ляціць Бадзіні –
Ён не паслухаў рады I празь лясы, разлогі, Узяўшы кій ды компас, Падаўся без дарогі,
Блукаў – ішоў ён доўга Па нэтрах невядомых, Пакуль не апынуўся Каля аэрадрома.
Ды тут ён схамянуўся: – А як ляцець адгэтуль, Калі няма ў Бадзіні Ніякага білета? |
Аж чуе, каля касы Гавораць пасажыры: – Лячу ў Арджанікідзе. – А я –у тайгу Сібіры...
– А я – да Байканура, Там – мой сыночак мілы... I тут ідэя раптам Бадзіню асяніла:
А што, калі забрацца У кошык да бабулі? I вось ужо сядзіць ён, Схаваўшыся пад дуляй,
Сярод гасцінцаў розных, Што везла маці сыну. – Хаця б хто не заўважыў, – Хвалюецца Бадзіня.
Але прайшла пасадка, I адлягло на сэрцы. I самалёт узняўся, Як легкакрылы вецер.
Хацеў зірнуць Бадзіня, Ці карабель харошы, Ды ўбачыў сьцюардэсу I зноў схаваўся ў кошык.
|
|