|
Хлопчык і лётчык |
||
|
— Мой мілы таварыш, мой лётчык, Вазьмі ты з сабою мяне! Я — ведай — вялікі ўжо хлопчык I ўмею ўжо лётаць у сне.
Мне мама сягоння казала, Што стукнула мне ўжо сем год. Табе гэта, можа, і мала, А мне ляцець толькі ў палёт.
Мне ўжо надакучыла дома — У дзіцячы хадзі адно сад. А так паглядзеў бы, вядома, На іншы парадак і лад.
Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я Пабыць у людзях, паглядзець, Як месяц на небе начуе, Як блукае ў лесе мядзведзь, |
Як свецяцца ночкаю зоры, А днём не відаць іх чаму, Як рэчкі ў далёкія моры Улетку плывуць і ўзіму.
На моры зірнуць хоць раз вокам, Як ходзяць па іх караблі, Ляцеці далёка, высока Ды так пабываць і ў Крамлі...
Вось гэтак у добрым здароўі Мы будзем ляцець і ляцець. Вазьмі ж мяне, лётчык, з сабою, Не будзеш ты клопату мець!
|
|