Біяграфічныя звесткі

 

Сапраўднае імя Янкі Купалы – Іван Дамінікавіч Луцэвіч.

Ён нарадзіўся 7 ліпеня 1882 г. у вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Бацькі - Дамінік Ануфрыевіч і Бянігна Іванаўна - паходзілі з дробнай шляхты.

З дзяцінства будучага паэта цікавіў беларускі фальклор. Даволі рана ён навучыўся чытаць, імкнуўся да ведаў. Але бацькі не мелі сродкаў, каб даць сыну сістэматычную і дастаткова поўную адукацыю. Шмат што хлопчык спасцігаў шляхам актыўнай самаадукацыі. З 1888 па 1890 г. вучыўся ў вандроўных настаўнікаў, займаўся ў Сенніцкім народным вучылішчы, у прыватнай падрыхтоўчай школе ў Мінску. Толькі ў 16-гадовым узросце змог скончыць поўны курс (два класы за адзін год) Беларускага народнага вучылішча.

Ён працаваў хатнім настаўнікам, прыказчыкам у панскім маёнтку, чорнарабочым, тры гады працаваў памочнікам вінакура на броварах. Да гэтага перыяду адносяцца першыя літаратурныя спробы.

 

 

Янка Купала

 

Творчасць пісьменніка