|
Юрачка |
|||
|
Ой ты, Юрачка, Што не вучышся? Так да невукаў Ты далучышся.
А як вырасцеш Ты няўмекаю, Усе высмеюць Недарэкаю.
А ў нашага Юрачкі З'елі сала шчурачкі, Як пабег ён у лясок, Каб схавацца ад кніжок. |
А ў нашага Юрачкі У капоце дзюрачкі, Нарабіў ён іх сабе, Як стаў лазіць па вярбе.
Ой, ты, Юрачка, Што лянуешся, Хаткі нашае Не пільнуешся?
Толькі бегаеш, Забаўляешся, Гэтак з кпінамі Напаткаешся.
А ў нашага Юрачкі Пагублены гузічкі, Ён тады іх пагубляў, Як з садочку уцякаў. |
А з нашага Юрачкі Сталі кпіць і курачкі, Што не мыўся цэлы дзень I бубніць, як авадзень.
Ой ты, Юрачка, Кінь ляніціся, Ды надумайся Ты вучыціся.
Будзем цешыцца, Што ты вучышся I да невукаў Не далучышся. |
|