|
Алеся |
|||
|
Кукавала зязюля У зялёным лесе, Гадавала матуля Дачушку Алесю.
Гаманіў бор сасновы Ўвечары і ранкі, Над калыскай ліповай Пела калыханкі.
— Спі, засні, мая дзетка, Птушкі ўжо заснулі, Спі, засні, мая кветка, Люлі, люлі, люлі.
Спі, не ведай трывогі, Надыдзе часінка, — На свае ўстанеш ногі, Мая ты дзяўчынка. |
Будзеш кужаль ты прасці, Будзеш ткаці кросны, Выглядаць долі, шчасця Ў маладыя вёсны.
Кукавала зязюля У зялёным лесе, Не згадала матуля, Што выйдзе з Алесі.
Як набралася моцы Матчына дачушка, Паляцела да сонца Пералётнай птушкай.
Паляцела дзяўчына Самалётам гонкім Над шчаслівай краінай, Над роднай старонкай. |
Адчыняе вароты Нябесным маршрутам Ці, як ястраб, з высотаў Скача з парашутам.
I да сонца праз хвілю, А ўсё вышай, вышай! Самалётавым крыллем Воблакі калыша.
Стара маці днём, ночкай Марыць ля аконца: Ужо к прасніцы дочка Не зляціць з-пад сонца.
Кукавала зязюля У зялёным лесе, Не згадала матуля, Што выйдзе з Алесі. |
|